Самоткі, згадкі і суцяшанкі

Быць адказам
He
[info]teresa_16

Есць такі хрысціянскі рух “Просты шлях” (The Simple Way), які пачаўся ў Філадэльфіі ў ЗША. Заснавальнік – Шэйн Клэйбарн (Shane Claiborne) http://www.thesimpleway.org/shane/ - лічыць, што “іншы свет магчымы”, шмат падарожнічае, піша, далучае да руху Простага шляху новыя радыкальныя суполкі па ўсім свеце. “Мы сабраліся разам, каб дапамагаць адно аднаму ў духоўным узросце”. Аднаўленне даўняга хрысціянства (з тых часоў, калі імператар Канстанцін не надумаўся надаць яму статус дзяржаўнай рэлігіі) – адна з іх мэтаў.
І вось цікавая прапанова – стаць адказам на малітвы гэтых маладых людзей :). Пачытайце, што і як.
50 спосабаў стаць адказам на нашы малітвы
  1. Пасціся за 2 млрд.людзей, якія жывуць менш, чым за доллар у дзень.
  2. Запрасі цяжарную жанчыну, якая знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, без жылля і сродкаў, жыць у сваю сям’ю.
  3. Спытайся ў пробашча, ці хто хворы ў вашай парафіі, і адведай яго.
  4. Прымі ўдзел у сустрэчы АА і пасябруй з адным з іх.
  5. Усынаві дзіця.
  6. Дапамажы суседу скасіць траву на газоне.
  7. Стань рэпетытарам-валанцёрам для школьніка ў пачатковай школе. (Паспрабуй пазнаёміцца з ягонай сям’ёй)
  8. Гадуй свае памідоры і дзяліся імі.
  9. Папрасі маленькую групу людзей у вашай супольнасці сустракацца разам для малітвы.
  10. Дапамажы змайстраваць або прыдбаць каляску для інваліда, які не можа выходзіць са свайго дома.
  11. Чытай газеты пажылому чалавеку ў мясцовым доме састарэлых.
  12. Пасадзі трэва.
  13. Паспрабуй стаць сябрам залежнага чалавека ў сваім суседстве.
  14. Зрабі свята на дзень нараджэння для прастытуткі.
  15. Калі ты аплаціў рахунак за ваду, заплаці за свайго суседа таксама (ён дазволіць табе ... на самой справе)
  16. Інвестуй грошы ў банк, які займаецца мікра-крэдытаваннем.
  17. Запрасі чалавека, які просіць у цябе дробныя грошы, паабедаць разам.
  18. Паразмаўляй, парадзь штосьці тым, хто прыбірае вуліцы ці грамадскія туалеты.
  19. Напішы дырэктару прадпрыемтва. Пацвердзі або пакрытыкуй этыку ягонай кампаніі (магчыма, спачатку табе трэба зрабіць невячкае даследванне).
  20. Пачні ахвяраваць дзесяціну з усіх сваіх даходаў непасрэдна для бедных.
  21. Пазнаёмся з мігрантамі-фермерамі, распытайце, як ім жывецца. Купі ў іх штосьці з гародніны.
  22. Аддай сваё зімовае паліто чалавеку, які мерзне больш, чым ты, а сабе знайдзі іншае ў гуманітарнай дапамозе або ў краме сэканд-хэнд.
  23. Пішы папяровыя лісты (уласнаручна) на працягу месяца. Пастарайся знайсці таго, каму патрэбна заахвочванне або тваё перапрашэнне “Мне шкада”.
  24. Перайдзі на бяслатнае тэлебачанне. Або ператвары тэлевізар у гаршчок для кветак.
  25. Смяіся з рэкламы, асабліва з той, якая вучыць, што напоўніць цябе шчасцем.
  26. Арганізуй малітоўнае чуванне за супакой каля будынку кампаніі-вытворцы зброі. І лепш гэта рабіць штотыдзень.
  27. Ідучы ўздоўж прыпаркаваных машын, заплаці за тых, тэрміны паркоўкі якіх скончыліся. Пакінь маленькія ветлыя паведамленні кіроўцам.
  28. Пішы кожны месяц лісты арганізатару або дырэктару сацыяльнай службы, бясплатнай юрыдыянай кансультацыі і г.д., каб заахвоціць і натхніць іх.
  29. У краме таннага адзення палажы купон на зніжку (дробныя грошы) у выпадковы карман.
  30. Эксперыментуй, абараняючы навакольнае асяроддзе, спрабуй абысціся тыдзень без выкарыстання паліва – ровар, сумеснае карытанне аўтамабілем, пешая хада.
  31. Спрабуй на працягу года чытаць кнігі, напісаныя жанчынамі або людзьмі іншага колеру скуры.
  32. Вазьмі ў мясцовым доме састарэлых спіс людзей, якіх ніхто не наведвае. Прыходзь да іх кожны тыдзень, расказвай гісторыі, слухай, разам чытайце Біблію ці гуляйце ў настольныя гульні.
  33. Вызначы для сябе, якую ежу ты ўжываеш кожны дзень. А потым, кожны раз калі будзеш есці, маліся за тых людзей, якія зрабілі магчымым знаходжанне гэтых прадуктаў на тваім стале.
  34. Ствары ў сваёй супольнасці фонд дапамогі, сродкамі якога можна падтрымліваць бедных, або перадаць на супрацьмаскітные сеткі або калодзежы для людзей, якія паміраюць у галечы.
  35. Завядзі перапіску з вязнем.
  36. Дай свой аўтамабіль незнаёмцу.
  37. Пераўсталюй свой аўтамабіль, каб мог ездзіць на адпрацаваным раслінным алеі.
  38. Спрабуй выкарыстоўваць ваду з мыйкі або ракавіны, каб змываць унітаз. Помні, што 1,2 млрд.людзей не маюць чыстай вады.
  39. Мый адзенне ўручную, або сушы яго, развесіўшы, каб памятаць пра тых, хто жыве без электрычнасці і вадаправода. 1,6 млрд. людзей не маюць магчымасці карыстацца электрычнасцю.
  40. На працягу года купляй только ўжыванае адзенне.
  41. Схавай назвы брэндаў, ці хаця б тых, якія не падтрымліваюць эканоміку Божага валадарства. Праславіць сябе мы можам толькі крыжам.
  42. Вучыся шыць ці вырабляць сваё адзенне. Памятай пра нябачных асобаў, якія працавалі над тым, што мы носім.
  43. Спрабуй на працягу тыдня абыходзіцца только міскай рысу на дзень, памятаючы пра тых, хто так сілкуецца большую частку свайго жыцця. На ўсялякі выпадак, ужывай полівітаміны. 30 000 чалавек памірае кожны дзень ад галечы і голаду.
  44.  Калі пачынаеш адкладваць грошы на стыпендыю свайму дзіцяці, які будзе атрымліваць сярэднюю ці вышэйшую адукацыю, зрабі гэта і для каго-небудзь з групы рызыкі. Пазнаёмся з ягонай сям’ёй.  Вучыцеся адны ў другіх.
  45. Наведайце набажэнства, дзе вы будзеце ў меншасці. Запрасіце кагосьці на абед да сябе ці паабедайце з тымі, хто запросіць вас.
  46. Дапажы стварыць у сваёй парафіі фонд Міратворац, каб дапамагаць пазбегнуць эканамічнай катастрофы тым маладым людзям, якія хацелі б паступіць вучыцца ў коледж ці ўніверсітэт, але не бачаць іншага шляху, акрамя кар’еры вайскоўца.
  47. Еш з тымі, хто не падобны да цябе. Вучыся ў іх.
  48. Прызнайся ў дрэнным, што ты зрабіў іншым людзям, і папрасі іх маліцца за цябе.
  49. Дапамагай у прытулку для бяздомных. І каб лепш адчуць на сабе іх лёс, вярнуўшыся дахаты, еш і спі ў каморцы і дазволь, каб табе служылі.
  50. Стань адным з валанцёраў, якія працуюць і дапамагаюць вязням у мясцовай турме. Памятай, Езус сказаў, што Ён сустрэне цябе там (Мц 25).



    Арыгінал http://www.thesimpleway.org/index.php/resources/details/50-ways-to-become-the-answer-to-our-prayers
  • Add to Memories

Імгненні
[info]teresa_16
У кожнага чалавека ёсць такія моманты ў жыцці, якія сядзяць у памяці, нягледзячы на час і дзірку ў галаве. Ці то слова, ці позірк, ці ўзор на кафлі  - імгненні... Штосьці й рад бы забыцца, ды не ўдаецца. Найлепшыя моманты й хацелася б расцягнуць як найдаўжэй, а яны, як бліскавіца. І тымчасам багаццце.
Мне думаецца, што нашмат больш імгненняў, якіх мы не заўважылі і "праспалі", змарнавалі. Бо неяк не адпускае ілюзія, што зараз ідзе рэпетыцыя, а жыць пачнем вось-вось. Заношанае параўнанне, так. але кошт гэтых стратаў...
Жыццё шыбуе далей і далей, кожны дзень намагаючыся падараваць чалавеку ледзь не Сусвет, але заўважаюць гэта толькі дзеці. Яны адкрытыя. Так, і для болю таксама. Дарослым зручней схавацца і не паказваць сябе, бо так утульна, камфортна, самадастаткова.
Толькі чалавек патрабуе чалавека, цеплыні і свабоднага паветра - адначасова. Калі душа павернецца да другой душы - гэтыя імгненні мы губляем. Калі ў момант выбару, наступнага кроку падчас простай жыццёвай хады нам не хапае сілы і любові, позірк у Неба мог бы нас уратаваць, такі кароткі - як згаладнелы хапае хлеб са стала - мы вошкаемся з самімі сабой і губляем гэтае імгненне...
Прабачце за маё "мы". А можа прымерце на сябе мае назіранні. "Той, хто пражыў дзень, можа пісаць аб ім вечнасць".
Хто яго ведае, што мы робім цэлымі днямі? Нібыта жывем...
  • Add to Memories

Вільня як падарунак
spring
[info]teresa_16
Чаму так усё атрымалася ў той дзень, не ведаю. Але засталіся цёплыя ўспаміны, якія закранулі вельмі глыбокія струны ў душы. Яны сапраўды могуць сагрэць у хвіліны вялікага холаду…

Увогуле паездка запланавалася ў адзін момант, бо была аказія – трапіць у Вільню на 1 дзень разам з сябрамі, якія мелі ў Літве свае справы, вядома, важныя. І нават да апошняга мне не верылася, што ў панядзелак 2 мая мяне сапраўды завязуць у горад дзяцінства. Але на світанні прыехалі хлопцы, як і абяцалі, Алег застаўся з дзецьмі, а мы паехалі. “Што ты будзеш там рабіць увесь дзень? Паехалі завязем цябе ў вялікі гіпер каля Каўнаса”. Я ўявіла сабе блуканне па краме: “О не, я знайду, чым сябе заняць”
<"Read )
  • Add to Memories

Што ж тут далей
[info]teresa_16
Як дазналася я, што пра гэты мой жж-шык даведаліся знаёмыя, вельмі разгубілася, пісаць не хацела і ўсё такое. Бо дакладна не магла ўспомніць, ці не напісала я тут чаго лішняга, бо апошнім часам паблыталася, што ўвогуле лічыцца прыдатным, а што трэ было б на сметнік...
Дарэчы, доўга думаць і часу няма. Ай, забудуцца ды згубяць адрас старонкі - прынамсі я б так і зрабіла, сустрэўшы такую пісаніну. Таму я яшчэ тут :)
  • Add to Memories

Тое, што ніхто не напіша. Тата
[info]teresa_16
Гэтыя ўсмешлівыя людзі са старых фотаздымкаў… Ці былі яны начамрэч? Напэўна, фоташоп. Няўжо яны, як мы, адчувалі водар майскіх садоў і пах першых суніцаў, страсалі з плячэй мяккі снег, уваходзячы ў хату, прыслухоўваліся да спеву птушак, апякалі пальцы гарачай бульбай, чулі ў сабе біццё закаханага сэрца… Ці магло ўсё прамінуць разам з адыходам чалавека ў іншы свет? Нават Сонца і Месяц, водары і краскі засталіся. І душа, дадзеная чалавеку на вечнасць, куды падзенецца…

Тое, аб чым памятаюць ужо нешматлікія бацькоўскія сябры: як былі яны ўсе маладымі, як збіраліся разам не толькі ў нядзелю на імшы, але й пасля, пры стале або за мястэчкам (бо Астравец і зваўся мястэчкам) на зялёнай траве, якую засцілалі пасцілкамі. Яны гутарылі і спявалі, дзялілі клопаты і спадзяванні, а самыя блізкія сябры размаўлялі аб горычы, аб страху, аб няўдачах. Веруючыя людзі заўсёды былі навідавоку і ў ворганаў, і ў сапраўдных савецкіх грамадзян. Адзін з лепшых сяброў казаў: “Трэба ведаць, з кім піць і колькі піць”. На жаль, трэба было вельмі пільнавацца ў размовах і ўчынках, бо данесці мог нават той, на каго ніколі ніхто б не падумаў. Read more )
  • Add to Memories

Глядзі - якую Любоў...
[info]teresa_16


Цяжка ўбачыць цуд, калі не даеш веры. Як той інжыр - стаяў і збіраўся засохнуць, плёну не было з году ў год, і ўвогуле што ж тады месца займаць - нерацыянальна. Трэба замяніць на новы, годны малады парастак, які аддзячыць за дагляд добрымі салодкімі пладамі...
І нават самой смешна з таго, што мне не верыцца, што Садоўнік можа, г.зн. мае моц і ведае як, даць дрэву яшчэ больш дагляду, угнаення, клопату, каб той дзівак-інжыр нарэшце пачаў даваць людзям салодкія карысныя плады.
Ну вось так, занішто - новы шанец, новая усмешка, яшчэ мацнейшая падтрымка, супакой і надзея.
Неверагодна. Але так, памылкі няма - бо Ён любіць :)
Tags:
  • Add to Memories

І што мы робім
He
[info]teresa_16
Гледзячы на перспектыву Божага створанага свету, на пакліканне чалавека, на дадзеныя магчымасці і таленты, што ж мы з гэтым усім робім? Ці не руйнуем? Ці не забіваем, ці не катуем, ці не ганьбім... Так, ідзі і глядзі. Вось такі тыдзень.
Дапісваю праз 2 дні. Тыя, хто складаў гэтыя практыкаванні, нешта вельмі добра ўсё ведалі. І вобразы, якія будуць праходзіць перад вачыма, і думкі, якія народзяцца, і нават характар фільмаў і перадач, якія я ўбачу на гэтым тыдні, на працягу якога трэба паўзірацца на грахі чалавецтва.
Як яны і казалі, у пэўны момант карціна свету і рама памяняюцца месцамі. Здасца, што зло - гэта свет, а Бог і дабро - недзе так, прыгожа па перыметру, а то і ўвогуле - у якасці гледача. І сапраўды, прыкладаў такога стаўлення да жыцця вельмі шмат. Але ёсць і праўда - Бог на крыжы сярод гісторыі, у цэнтры карціны, у кожнай ахвяры гвалту. І вось зараз, калі несправядліва судзяць, калі паніжаюць, калі робяць балюча, аж да смерці - Ён у гэтых ахвярах, а не прыгожым анёлам ў ружовым адзенні недзе ў вышыні.
Дык вось зло як рама для Божага свету... Становіцца свабадней, але... Але ніхто не абяцаў, што будзе лёгка. Стаць на бок ахвяры, падтрымаць слабога, стала і нудна карміць, працаваць, даглядаць і г.д. І можа нават - стаць ахвярай, хоць гэта не ад кожнага патрабуецца. Болей страху, чым дзеяння. Болей нуды, чым радасці. Болей тупасці, чым руху наперад. Ну і г.д. ))
Tags:
  • Add to Memories

Азірнуцца
[info]teresa_16
Так, новы тыдзень - гэта паглядзець на лепшых, свабодных, асвечаных Божай ласкай. Добрая парада - не параўноўваць пакуль што са сваім жыццём. Бо сапраўды, вельмі лёгка ўскідваешся "А я?" Вось як чалавек жыў, думаў, быў свабодным, а я... Дык вось трэба застацца на першай частцы. Якім можа быць жыццё чалавека, які любіць. Хоць і цяжкая гэта справа - добра апісаць жыццё іншага, так цяжка, як і добра пражыць... І першае, і другое здараецца нячаста.
Людзі, якія ішлі ва-банк, евангельскі выбар сваіх учынкаў і словаў, і кірунку, яны здзіўляюць і прыцягваюць, і даюць надзею... Але ёсць яшчэ нешта, няўлоўнае, ціхае, глыбокае, што не зразумееш, нават жывучы побач з такім чалавекам - як ён/яна можа так любіць? Дзе сілы?
Мне не вельмі ўдаецца пісаць ясна і добра пра зразумелыя нібыта рэчы, пра людзей, пра сябе. Толькі гэты тыдзень, побач з Асобамі атрымаўся чамусьці цяжкаватым. Да таго ж настрой псаваў вірус, кружылася галава, хацелася спаць, а я сядзела ў нэце, працавала, глядзела малых і цешылася падушцы ўвечары.
Але ідзем далей. Нічога не дарма, я думаю

"Жизнь - это шанс, не упусти его. Жизнь - эта красота, удивляйся ей. Жизнь - это мечта, осуществи ее. Жизнь - это долг, исполни его. Жизнь - это игра, так играй! Жизнь - это любовь, так люби. Жизнь - это тайна, разгадай ее. Жизнь - это трагедия, выдержи ее. Жизнь - это приключение, решись на него. Жизнь - это жизнь, спаси ее! Жизнь - это счастье, сотвори его сам. Жить - стоит. Не уничтожай свою жизнь!"

Tags:
  • Add to Memories

Перспектыва рэальнасці
[info]teresa_16
Гэты тыдзень прайшоў пад акампанемент словаў аб прызначэнні чалавека.
"Бог страстно желает помочь нам в достижении той цели, ради которой Он нас с любовью сотворил"
"Человек сотворен для того,
Чтобы хвалить Бога.
Чтобы почитать Бога, возрастая в благоговении и любви.
Чтобы служить Ему..." Св. Игнатий

І вось паглядзець на жыццё так. У кожным моманце - што ці хто можа перашкодзіць праслаўленню Бога?? Толькі свой уласны выбар чагосьці іншага, чым праслаўленне. Пабедаваць над сабой, напрыклад, ці забыцца на ўсё і "проста жыць". А вось аказваецца любыя перашкоды здымае Бог і ўсё патрэбнае дае табе, толькі б ты не апускаў рук, узнятых угору з хвалой. Прыгожы такі вобраз. Насамрэч, зразумела, што самыя звычайныя штодзённыя рэчы, з якімі чалавек выходзіць насустрач іншым людзям і ўсяму Божаму стварэнню - і ёсць любоў і пашана і хвала.
І калі мае думкі аб жыцці страцілі былы пафас, калі адчынілася перспектыва дыялогу, то пачала лепш разумецца каштоўнасць кожнага моманту, бо любое месца можа стаць месцам праслаўлення і службы, а значыць выкананнем прызначэння. У якую б багну не завёў мяне мой памылковы выбар ці грэх, можна вярнуцца... Можна ўбачыць, як цяжкасці праходзяць, а неабачліва абмінутыя расчыненыя дзверы ператвараюцца ў вокны - толькі ідзі наперад, бо гэта твой шлях. ДЗіўна, праўда?
Канешне, гэтыя думкі пакуль што толькі фон, але дзякуй Богу і за гэта.
Tags:
  • Add to Memories

Страчанае
[info]teresa_16
У кожнага яно сваё: не скончаная размова, не зададзеныя пытанні, не заўважаныя людзі, не ўбачаныя мясціны...
На хвалі гэтыя тыдняў успамінаў прыйшла ў галаву згадка, як у дзяцінстве бацька казаў, што 3 гады служыў у арміі на Камчатцы. Што некалькі дзён цягнікамі везлі іх на месца службы, а потым - назад у Беларусь. "Там усё інакш, чым у нас, сопкі, мора..."
Мне не верылася, што тата, вось гэты, якога я ведала ўсё жыццё яшчэ недзе жыў без нас, далёка, дый мамы нават тады не ведаў.. Увогуле, я вельмі шмат што не распыталася ў бацькі. Так многае мне было нецікава, калі ён жыў, і так шмат пытанняў усплывае зараз. Я ведаю, што так часта бывае, і не я першая, і хтосьці зараз праходзіць паўз сваіх блізкіх, не заўважыўшы іх...
"што ты думаеш? Што ты бачыў? Каго ты сустрэў? Што табе баліць?..."

Камчатка.














Крыніцы фотаў не прыводжу, даруйце, гугл ведае, дзе чыё)
Tags:
  • Add to Memories

You are viewing [info]teresa_16's journal